Беларуская Служба

Вярхоўны суд Непала абмежаваў узыходжанне на Эверэст

04.05.2024 17:12
Рашэнне суда стала адказам на занепакоенасць альпіністаў з нагоды забруджвання схілаў і пагаршэнне ўмоў бяспекі.
Ілюстрацыйны здымакObraz Erika z Pixabay/CC0

Вярхоўны суд Непала загадаў ураду абмежаваць колькасць выдадзеных дазволаў на ўзыходжанне на Эверэст і іншыя вяршыні. Дагэтуль Непал выдаваў дазволы ўсім, хто падаў заяўку і заплаціў 11 000 долараў за ўзыходжанне на самую высокую вяршыню свету.

Поўны тэкст пастановы не апублікаваны, таксама няма інфармацыі аб канкрэтных абмежаваннях на выдачу дазволаў. Адвакат Дыпак Бікрам Мішра, які падаў хадайніцтва аб абмежаванні «гасцей» на Эверэсце, заявіў, што рашэнне суда стала адказам на занепакоенасць альпіністаў з нагоды забруджвання схілаў і ўмоў бяспекі.

Адвакат адзначыў, што па меншай меры чатыры з адзінаццаці леташніх смерцяў былі выкліканыя чэргамі альпіністаў на шляху да вяршыні. Рашэнне Вярхоўнага суда таксама абмяжоўвае выкарыстанне верталётаў толькі для выратавальных аперацый.

У мінулым годзе ўрад Непала выдаў 478 дазволаў на ўзыходжанне на Эверэст. Гэта самая высокая лічба ў гісторыі.

ПР/юл